?

Log in

Past Simple - Diaries

Dec. 2nd, 2014

11:04 am - Past Simple

Previous Entry Share Next Entry

Сябра Соні Вадзім быў у яе закаханы. Але ніяк не вырашаўся ёй пра тое сказаць. І вось аднойчы ён патэлефанаваў і папрасіў дапамагчы. Ён ладзіць экскурсію для двух амерыканцаў, што былі ў горадзе праездам. Соня пагадзілася, хоць яна зусім не ведала ні горада, ні гісторыі.
Яны прыйшла да месца сустрэчы, на адной з цэнтральных плошчаў ля помніка пісьменніку, і адразу пазнала двух імпазантных старыкоў. Потым слоўна [вихрь] з'явіўся Вадзім, увесь расхрыстаны, з доўгім шарфом. Пасталелы Маленькі прынц.
Вадзім парывіста да іх падышоў, пазнаёміў між сабой, і адразу на ломанай англійскай мове пачаў нешта расказваць пра пасляваенны горад. Соня папраўляла час ад часу past perfect на past simple. Вадзім павёў іх двары, распугівая робкіх п'яных і пастаянна наступаючы ў халодныя лужыны (Соня моршчылася ад выгляду яго абутку).
Амерыканцы, відаць, менавіта нешта такое і хацелі ад экскурсіі. Яны аднолькава паважліва глядзелі на башню, з якой глушылі варожыя "галасы", на магілы мясцовых паэтаў, прозвішчы якіх не запомнілі і на чорныя зяпы пад'ездаў, куды Вадзім увесь час іх хацеў завесці паказаць "зваротны бок горада" (ды Соня адгаворвала).
Пытанняў турысты тым не менш не задавалі, і таму ў нейкі момант Соня з Вадзімам апынуліся ўдваіх, ён ёй нешта распавядаў пра дысідэнтаў, зрэдку паказваючы турыстам чарговы "знак эпохі". Нарэшце яны выйшлі назад да помніка, які, цяпер Соня гэта ведала, паэт пабудаваў за свае ўласныя грошы. Вадзім развітаўся з амерыканцамі, тыя пачалі горача ўпэўніваць яго, як ім спадабалася, але гэта не атрымоўвалася вельмі пераканаўча, мабыць, бо яны змерзлі.
- Табе ж за гэта не плоцяць? - спытала Соня.
- Навошта?! Ну пакуль не. А табе спадабалася? - у адказ спытаў Вадзім.
Соня прызналася, што добра прабавіла час, тады Вадзім прапанаваў яшчэ раз схадзіць калі-небудзь у раён медынстытута.
- Добра, я табе пазваню на тыдні...
Але, як заўжды, заматалася. Тыдзень за тыднем прайшло месяца паўтара, а там ужо і сорамна было званіць. А Вадзім усё працягваў чакаць.

Tags:

Comments:

[User Picture]
From:klizardin
Date:December 2nd, 2014 12:20 pm (UTC)
(Link)
добра:)

падабалася развiце i таксама унутранная спружына апавядання
(Reply) (Thread)
[User Picture]
From:m_panin
Date:December 2nd, 2014 08:09 pm (UTC)
(Link)
Дзякую :)
(Reply) (Parent) (Thread)